аўторак, 7 ліпеня 2009 г.

Пасьля вандроўкі ў Брэст


Брэст сустрэў нейкім непрыемным пахам, які нагадваў пра дзяцінства -- так пахла каля ачыстных нейкага завода ў Быхаве, дзе мы часьцяком гойсалі з Генам, маім стрыечным братам, калі я прыяжджаў да яго на канікулы.

І яшчэ ў гэтае наведваньне Брэста я заўважыў адну супярэчлівасьць. У горадзе усе аб'екты нібыта заканспераваныя. На плоце вакол будоўлі ніколі няма ніякай шыльды, што гэта будуюць, ці рамантуюць, у храмах цяжка знайсьці паперку з раскладам набажэнстваў, у маршрутцы не весіць кошт праезду. Але затое самі жыхары нашмат болей гаваркія і зычлівыя ніж у Менску. С табой могуць загаварыць толькі таму, што трапіўся ў поле зроку і усьміхнуўся. І між сабой таксама яны гавораць часьцей і больш развольненна, чым у Менску. Гэта прыемна, пачынаеш адчуваць сябе даволі ўтульна, нібыта сярод знаёмых. Брэст вельмі "свойскі" горад. Хаця мая стрыечная сястра, якая пражыла там ужо больш за дваццаць гадоў, кажа, што гэта места куркулёў...

No comments:

Post a Comment