серада, 26 жніўня 2009 г.

Дыялог і "круглы стол"

Неяк яшчэ ў траўні я быў пазнаёміўся з minski_gaon, які папрасіў выкласьці пісьмова думкі наконт перспектыў міжканфесійнага дыялогу ў Беларусі. Нагода была -- візіт бацькі да папы. ;-) Я тое-сёе нашкрабаў. Вось, нарэшце гэта аформілі як мае быць і апублікавалі на "Новай Эўропе". У выніку, дзякуючы minski_gaon, я са сваімі сьціплымі "пробамі пера" апынуўся ў атачэньні выкшталцоных гуманітарыяў... ;-)

"Традыцыйная талерантнасьць" беларускага грамадства - спрытны міт, які дазваляе ўладам "не варушыць старога" і тым самым хоць неяк "кантраляваць сітуацыю". Да таго ж гэты міт вельмі адпавядае сусветнай модзе на культурніцкую разнастайнасьць і цярпімасьць і паляпшае наш імідж. Аднак, як любая ілжа, гэты міт небясьпечны для грамадства менавіта тым, што скажае ўяўленьне пра ўласнае мінулае і не заахвочвае да "работы над ошибками"… Навошта высьвятляць, чаму гэта праваслаўныя так хваравіта рэагуюць на Кастуся Каліноўскага, ці наадварот, чаму каталікі так нэрвова ўспрымаюць "увековечивание памяти" Суворава ці графа Мураўёва і г.д.?.. Навошта, мы ж ціха-мірна жылі і жывем між сабой і гэта файна, сьпіце спакойна найталерантнейшыя суграмадзяне!..

серада, 19 жніўня 2009 г.

аўторак, 18 жніўня 2009 г.

"Цюнінг" аднак ;-)





Вось што мой сябра зрабіў са сваім Макінтошам. Кажа, гэта каб зрабіць гэтую рэч больш індывідуальнай, "менавіта ягонай", ну і каб лягчэй было знайсьці, калі раптам што... Белая паверхня, просты перманентны маркер,.. ну і яблык, зразумела, абумовіў сюжэт.
Я цяпер прэю ад зайздрасьці і мару пра белы ноўт, на скрайні выпадак Самсунг. ;-)

Японскае хрысьціянскае мастацтва

Сябра-нарвег прывёз мне з Берліну файны падарунак -- кнігу Арно Леманна "Афра-азіяцкае хрысьціянскае мастацтва". Проста фантастычныя прыклады "нетакой" іканаграфіі. Шкада толькі, што кніга сярэдзіны шасьцідзесятых, таму ілюстрацыі не вартай для сканаваньня якасьці. Вось толькі тое-сёе з японскай графікі даў рады прыстойна адсканаваць і з задавальненьнем выкладваю на агульны агляд.

Дзеці і Немаўля Хрыстос:

Марыя і Маленькі Іісус:

Нараджэньне Хрыста:

Марыя і Маленькі Іісус: