чаму "паабапал"
Згодна з http://slounik.org/153477.html  «паабапал» — гэта прыназоўнік, які ўжываецца для ўказання на   размяшчэнне па абодва бакі чаго-н., да таго ж «спалучэнне з прыназ.   паабапал выражае прасторавыя адносіны». І гэта самае «смачнае» ў гэтым   слове!..»Паабапал» — часьцей за ўсё спалучаецца с чымсьці накшталт   шнара — дарога, шлях, чыгунка, рака, вуліца, калідор урэшце.    Спалучаецца з тым, па чым мусіш рухацца, рух прадугледжвае мэту.   Прынамсі,  актыўны рух, а не калі табе далі пендаля… Калі ты   карыстаесься прыназоўнікам «паабапал», ты сьцьвярджаеш, што знаходзісься   дзесьці ў цэнтры, на шляху, і да таго ж ты будуеш, апісваеш, спазнаеш   прастору адносна сябе… Гэта не Беларусь паміж Польшчай і Расеяй, а   Расея і Польшча паабапал Беларусі. Адчуваеце розьніцу?..»Паабапал» —   гэта не дыялектычная двухбаковасьць. Гэта назіраньне, калі ты сочыш за   абодвума бакамі дарогі, але толькі ў той ступені пільна, у якой гэта   патрэбна і карысна, і не замінае твайму руху… Урэшце, «паабапал»  бліжэй  да панятку «антыномія», чым да «тэзіса» з «антытэзісам»… Бо  тэзіс з  антытэзісам — гэта проста два слупы, паміж якімі можна бегаць  бясконца,  а антыномія — гэта калі тыя ж слупы стаяць паабапал дарогі,  то бок  паказваюць табе, што вось дзесьці тут твайму глузду трэба  рухацца…
Subscribe to:
Comments (Atom)