серада, 28 студзеня 2009 г.

Сосны...

Месца маёй новай працы мае адзін дадатны момант (дробязь, але вельмі прыемна) -- каб трапіць у офіс, ад станцыі метро да стадолы, дзе ён месьціцца, трэба прайсьці праз сасновы гаёк... Кожнага разу, як шпацырую па той сьцежцы, сосны маюць загадкава-непаўторны выгляд, вабяць рысамі сваіх галінаў -- я заўсёды запавольваю хаду. Файна!.. Вось як сёньня, напрыклад:


нядзеля, 11 студзеня 2009 г.

Партрэт старога


Стары гаспадар хаты ў вёсцы Глінск каля Рагачова, дзе мы з сябрамі начавалі пад час вандроўкі па Ўсходняй Беларусі.

пятніца, 2 студзеня 2009 г.

Я ўражаны, альбо Евдокімов vs Барбур

Я ўражаны тым, наколькі шчырай можа быць недаадукаванасьць і тупое неразуменьне канцэпцый папярэднікаў з-за простай звычкі (не хачу выкарыстоўваць слова "традыцыя", бо яны ж самі супраць яе і выступаюць :-)) адхіляць любыя аўтарытэты, руйнаваць іерархію і грэбаваць "старым"... Гэта я пра пратэстантскае мысьленьне.

Чытаю Іена Барбура "Рэлігія і навука". Пакуль размова вялася пра навуку, здэцца ўсё было больш-менш прыстойна. Але вось дыпламаваны і шаноўны закранае тэму антрапаалогіі і адпаведна хрысталогіі, бо які ж багаслоў можа абмінуць асобу Хрыста, пачаўшы разважаць пра чалавечую прыроду. Ну і панеслася... Старонка 337-338 (опус у выданьні ББІ 2000 году). Шаноўны Іен згадвае Халкідонскі сабор і Нікейскі сымбаль веры і адзначае, што яны "выконвалі адмоўную функцыю выключэньня непрымальных поглядаў. Але яны нічога не казалі пра тое, як зьвязаныя паміж сабою гэтыя дзьве прыроды"... Так бы мовіць, пісарь возжігает не по-младенческі!.. Але адкладзем эмоцыі... Проста, як знарок для такіх "мысьляроў" Павел Еўдакімаў быў напісаў: "Таямніца (уцялесьненьня Хрыста) з асаблівай сілай падкрэсьліваецца апафатычнай, адмоўнай формай чатырох выразаў: нясьлітна, нязьменна, непадзельна, неадлучна, якія забараняюць усялякае тлумачальнае, дадатнае "як", што тычыцца гэтага яднаньня..." і яшчэ тут: "халкідонская формула трымае ў сабе таямніцу боскага кеносіса, якую трэба ахоўваць недатыкальнай і чыстай ад ўсялякіх скажэньняў, якія паходзяць ад імкненьня аналізаваць невымоўнае." (Еўдакімаў П. Праваславіе. -- М.: ББІ, 2002. -- старонка201 - 202)