Адзін з паважаных і вельмі пажылых сьвятароў быў днямі распавёў такую гісторыю.
Справа  была "за польскім часам" дзесьці паміж Лідай і Пінскам. Праваслаўныя  сьвятары аднаго з благачыній па тагачаснай завядзёнцы сабраліся ўсе  разам "на фэст" і сядзелі трапезьнічалі пасьля службы ў доме царкоўнага  старасты. Пайшоў дождж. І стараста каб паказаць сваю гасьціннасьць дый  кажа: Айцы, не адпушчу вас з хаты і буду частаваць, пакуль не скончыцца  дожд! Дождж ішоў да ночы, і ноччу і на другі дзень і на трэцьці дзень.  Сьвятароў добрая колькасьць, слова трымаць мусіш, стараста ўжо пазабіваў  усіх сваіх кур і гусей, дастаў з поргаба ўсю бульбу, пазычаў харч у  суседзяў, абы было чым частаваць, але садзіў сьвятароў штодня за стол... 
І раніцой чацьвёртага дня, калі пабачыў, што дождж не думае  спыняцца, стараста выйшаў на ганак ды выгукнуў у неба: Госпадзі! Няўжо  Ты ніколі не прымаў гасьцёў?!?!?!
Увечары дождж прыпыніўся, і сьвятары разьехаліся па сваіх парафіях.
:-)
АдказацьВыдаліцьНравится мне, когда человек вот так просто, без выпендрежа, может крикнуть в небо: "Боже, ну сколько можно?!" (сам так не раз...)