серада, 26 жніўня 2009 г.

Дыялог і "круглы стол"

Неяк яшчэ ў траўні я быў пазнаёміўся з minski_gaon, які папрасіў выкласьці пісьмова думкі наконт перспектыў міжканфесійнага дыялогу ў Беларусі. Нагода была -- візіт бацькі да папы. ;-) Я тое-сёе нашкрабаў. Вось, нарэшце гэта аформілі як мае быць і апублікавалі на "Новай Эўропе". У выніку, дзякуючы minski_gaon, я са сваімі сьціплымі "пробамі пера" апынуўся ў атачэньні выкшталцоных гуманітарыяў... ;-)

"Традыцыйная талерантнасьць" беларускага грамадства - спрытны міт, які дазваляе ўладам "не варушыць старога" і тым самым хоць неяк "кантраляваць сітуацыю". Да таго ж гэты міт вельмі адпавядае сусветнай модзе на культурніцкую разнастайнасьць і цярпімасьць і паляпшае наш імідж. Аднак, як любая ілжа, гэты міт небясьпечны для грамадства менавіта тым, што скажае ўяўленьне пра ўласнае мінулае і не заахвочвае да "работы над ошибками"… Навошта высьвятляць, чаму гэта праваслаўныя так хваравіта рэагуюць на Кастуся Каліноўскага, ці наадварот, чаму каталікі так нэрвова ўспрымаюць "увековечивание памяти" Суворава ці графа Мураўёва і г.д.?.. Навошта, мы ж ціха-мірна жылі і жывем між сабой і гэта файна, сьпіце спакойна найталерантнейшыя суграмадзяне!..

No comments:

Post a Comment