серада, 25 лютага 2009 г.

Спрэс нашыя карані...











У сувязі з беларускім "генным" Drag nach Westen я хацеў бы нагадаць яшчэ пра адну "выбітную асобу на небасхіле нарвескай культуры" :-) -- фотамайстра, аўтара змешчаных тут файных фотак, у венах каторага таксама цяче добры адсотак нашае беларускае крыві. Раней я пра яго пісаў :

Майго сябра-нарвежца завуць Ён. Гэта па-нарвескі так гучыць нашае "Ян", ці амерыканскае "Джон" ;-). Ён ведае, што ягоны прадзед прыехаў у пачатку 20-х гадоў ХХ ст. у ЗША з Беларусі. Адкуль дакладна -- ня ведае. Прадзеда звалі Міхал Цехановіч. Прозьвішча ў лацінцы запісалі як "Cechanowic". Ён першапачаткова вымаўляў яе як "Шэхановіс" (як толькі гэтыя англа-саксы не скажалі нашых імёнаў :-) !..). Пры гэтым Міхалу было прыкладна 14-16 гадоў, калі ён апынуўся ў Амерыцы. Ці паехаў ён адзін, ці з кімсьці больш дарослым -- пакуль не вядома. Яшчэ адна дэталь -- вядома, што Міхал быў баптыстам. Калі ён не памяняў веравызнаньне ўжо ў Штатах, то цалкам верагодна, што паходзіў з якой-небудзь вёскі на Берасьцейшчыне, дзе на пачатку ХХст. баптысты былі актывізаваліся і навярнулі шмат сялянаў.
У Амерыцы нарадзіліся дзед Ёна Аляксандр і бацька -- Майкл. Майкл вывучаў гісторыю мастацтва і фатаграфію ў Лёндане, дзе і пазнаёміўся з дзяўчынай з Нарвегіі. Каханьне, шлюб, Майкл пераяжджае ў Нарвегію, дзе ў 1978 годзе нарадзіўся Ён. Ён таксама займаецца фатаграфіяй і выкладае ва ўніверсітэце Осла. Ён прыяжджаў у Беларусь, як толькі надарылася для яго магчымасьць, каб паспрабаваць адшукаць месца, адкуль паходзяць ягоныя продкі, ці хаця б якія-кольвек звесткі сабраць.

No comments:

Post a Comment