Вось фотаздымак звычайнага ходніка ў звычайным беларускім мястэчку. Нічога дзіўнага ня бачыце?.. Так, сьцежка ў абыход слупа з падпорай. Добра ўтаптаная сьцежка, не адзін які самотны дзівак не хацеў праходзіць праз тую слупяную браму, добрая плойма народу… (І такіх сьцежачак у абыход перакуленай рагаціны слупа можна сустрэць не адзін тузін у кожным беларускім горадзе. Гэтая проста аказалася самай тлустай, замуляла вочы, вось і сфатаграфаваў :-)...)
Тлумачэньне, чаму нельга хадзіць пад такімі слупамі, я упершыню пачуў у дзіцячым садку, аднойчы па дарозе дахаты хлопчык са старэйшай групы амаль са сьвяшчэнным трымцньнем і страхам прыпыніў маю хаду і, адцягнуўшы мяне за шкірку ад небясьпечнага аб'екта на дарозе, патлумачыў, што пад гэтай "чортавай брамай" хадзіць нельга, бо станеш дурнем. І ўражаны новымі звесткамі пра навакольную рэчаіснасьць, я гэдак жа акуратненька і са страхам абыйшоў тыя "дзьве нагі" слупа… Падобнага кшталту тлумачэньня я чуў потым перыядычна ўсё дзяцінства, але ўсё часьцей ігнараваў яго, фыркаючы, што гэта бабулькіны забабоны. А іншыя хлопцы ды дзяўчаты прытрымліваліся, баяліся, што нячысьцікі розум адбяруць, ці яшчэ якой трасцы. Гэта было на пачатку 80тых… А фота я зрабіў на мінулым тыдні. Народ памятае і "соблюдаець"… Латэнтнае язычніцтва, на ўзроўні неадрэфлексаваных забабонаў, але ж як моцна і працягла!.. Цікава, што там было ў славянаў пра перакуленую рагаціну? Трэба пайсьці перачытаць уважліва Рыбакова…
No comments:
Post a Comment