Гэта мае асабістыя суб'ектыўныя ўражаньні, інтуітыўнае адчуваньне, мала абгрунтаванае карпеньнем над дакументамі, якое аднак трывала ўзнаўляецца апошнім часам як толькі натыкаюся на якую-кольвек дыскусію конт беларускасьці ці беларускай ідэі.
Дык вось.
Беларускі праект -- гэта такога кшталту траянскі конь, з дамамогай якога улады расейскай імперыі дысантавалі на гэтыя мясьціны "русскасьць", слушна непакоячыся пра тое, што без гэтага праекту "крэсы" і сапраўды стануць цалкам польскімі... Але, як кожны праект у Імперыі ХІХ стагоддзя, улады пастараліся зрабіць найтаньнейшым для сябе, перакладаючы выдаткі на простае насельніцтва, а ў выпадку посьпеху усе лаўры забіраючы сабе. Класічны прыклад такіх паводзінаў -- будаўніцтва Александранеўскага храма ў Варшаве: імперыя схітрылася пабудаваць яго на ахвяраваньні простых прыхаджанаў, але выдала як сымбаль сваёй "дзяржаўнасьці" ў скаронай правінцыі... Альбо яшчэ лепшы вобраз -- славутыя мураўёўкі. "Дзёшава і сярдзіта", як той казаў... Канешне, хоць такія храмы лепш ніж ніякіх, але прабачце, якое гэта ўсё ж такі ўбоства, асабліва ў параўнаньні з каталіцкімі гмахамі... Дык вось, "беларускі праект" падаецца мне такога кшталту "мураўёўкай". Праект, які быў накіраваны на "выратаваньне" гэтых земляў з лапаў "клятых ляхаў", але прынцыпова не прызначаўся для давядзеньня да лагічнага завяршэньня -- да ўласна беларускай дзяржаўнасьці -- бы тая мураўёка з заўжды куртатай званьніцай.
No comments:
Post a Comment