чаму "паабапал"

Згодна з http://slounik.org/153477.html «паабапал» — гэта прыназоўнік, які ўжываецца для ўказання на размяшчэнне па абодва бакі чаго-н., да таго ж «спалучэнне з прыназ. паабапал выражае прасторавыя адносіны». І гэта самае «смачнае» ў гэтым слове!..»Паабапал» — часьцей за ўсё спалучаецца с чымсьці накшталт шнара — дарога, шлях, чыгунка, рака, вуліца, калідор урэшце. Спалучаецца з тым, па чым мусіш рухацца, рух прадугледжвае мэту. Прынамсі, актыўны рух, а не калі табе далі пендаля… Калі ты карыстаесься прыназоўнікам «паабапал», ты сьцьвярджаеш, што знаходзісься дзесьці ў цэнтры, на шляху, і да таго ж ты будуеш, апісваеш, спазнаеш прастору адносна сябе… Гэта не Беларусь паміж Польшчай і Расеяй, а Расея і Польшча паабапал Беларусі. Адчуваеце розьніцу?..»Паабапал» — гэта не дыялектычная двухбаковасьць. Гэта назіраньне, калі ты сочыш за абодвума бакамі дарогі, але толькі ў той ступені пільна, у якой гэта патрэбна і карысна, і не замінае твайму руху… Урэшце, «паабапал» бліжэй да панятку «антыномія», чым да «тэзіса» з «антытэзісам»… Бо тэзіс з антытэзісам — гэта проста два слупы, паміж якімі можна бегаць бясконца, а антыномія — гэта калі тыя ж слупы стаяць паабапал дарогі, то бок паказваюць табе, што вось дзесьці тут твайму глузду трэба рухацца…